Дзяржаўная ўстанова культуры «Кармянскі раённы мемарыяльны музей П.М. Лепяшынскага»

Ідэя стварэння мемарыяльнага музея П. Н. Лепяшынскага была здзейснена яшчэ ў 1968 г. нашымі землякамі. Пасля распаду СССР музей страціў сваю былую актуальнасць, але атрымаў «другое дыханне» дзякуючы падтрымцы і ініцыятыве мясцовых улад. 19 студзеня 2010 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага музея, пасля чаго ён стаў цэнтрам выхаваўчай і патрыятычнай працы сярод падрастаючага пакалення ў рэгіёне. Асноўная экспазіцыя музея адлюстроўвае жыццё, барацьбу і творчасць легендарнага рэвалюцыянера, паплечніка Леніна, педагога-рэфарматара і таленавітага пісьменніка — Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага. У 4 мемарыяльных залах прадстаўлена старадаўняя мэбля Лепяшынскіх, прывезеная з маскоўскай кватэры Дома Урада, рэчы знакамітай сям'і: працоўны стол, сакрэтнік, мікраскоп, грамафон, рэдкія кнігі з асабістай бібліятэкі, карціны, напісаныя рукой Панцеляймона Мікалаевіча, а таксама шматлікія фатаграфіі, як дарэвалюцыйнага перыяду, так і Сталінскай эпохі. Акрамя таго, у музеі ёсць залы краязнаўства і этнаграфіі, у якіх наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю, яго традыцыямі і звычаямі. Агульная колькасць адзінак захоўвання налічвае 2256 прадметаў. У 2011 г. на базе мемарыяльнага музея П. Н. Лепяшынскага адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рамках праекта «Развіццё Міжнароднай даследчай інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі» (ICRIN). Гэты праект быў рэалізаваны дзякуючы Праграме развіцця ААН.